Вялікі камень Бортніцкі
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/%D0%91%D0%BE%D1%80%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96._%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%96_%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D0%91%D0%BE%D1%80%D1%82%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%2801%29.jpg/220px-%D0%91%D0%BE%D1%80%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96._%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%96_%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D0%91%D0%BE%D1%80%D1%82%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%2801%29.jpg)
Вялікі камень Бортніцкі — валун з ружовага граніту памерамі 5,45 х 3,2 м, вышынёй 1,25 м ляжыць каля вёскі Багушэвічы Пліскага сельсавета побач з засценкам Бортнікі і з’яўляецца самым вялікім сярод тых, што зарэгістраваны ў Глыбоцкім раёне.
Легенда
[правіць | правіць зыходнік]Існуе паданне, што яго восі накіраваны на месца, дзе на глыбіні 30 футаў закапана 6 бочак з каштоўнасцямі на сем мільёнаў франкаў. Гэтыя каштоўнасці быццам былі нарабаваны салдатамі французскай арміі ў час вайны 1812 года Усяго бочак было сем, але адну салдаты разбілі і каштоўнасці распіхалі па кішэнях.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вінакураў, В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — С. 29.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікі камень Бортніцкі, Глыбоцкі р-н(недаступная спасылка)